На дадзены момант найболей часта выкарыстоўваюцца сістэмы прэдыктыўнага ўводу, такія як “T9™” і “iTap™”, альбо паслядоўнага ўводу кожнай літары шляхам шматразовага націску адпаведнай кнопкі мабільнага тэлефона – “МultiTap”. Аднак недахопы згаданых спосабаў прывялі да стварэння больш гнуткага і зручнага спосабу ўводу “ARONETIS™”. У параўнанні з “МultiTap”, “ARONETIS™” забяспечвае істотны матэматычна даказальны выйгрыш памяншэннем сярэдняга ліку націскаў кнопак для ўводу аднаго знака тэксту. Сярэдняя колькасць націскаў для ўводу адной літары пры карыстанні “ARONETIS™” з улікам УСІХ націскаў (г.зн. уводам літар і знакаў пунктуацыі, пераключэннем рэгістраў і моў уводу) ляжыць у межах 1,6 –2,3 (націскаў/знак) для розных моў. Максімальная эфектыўнасць прапануемага спосабу для васьмі асноўных еўрапейскіх моў паказана ў таблічцы.
Сістэмы “ARONETIS™” і “T9™” супастаўныя па сярэдняй колькасці націскаў кнопак для ўводу аднаго знака тэксту, калі ўлічваць усе націскі – напрыклад для ўстаўкі знака пунктуацыі або змянення рэгістра знакаў. Але пры гэтым, у параўнанні з сістэмамі тыпу “T9™” перавагі “ARONETIS™” складаюцца з наступных рысаў:
- магчымы набор слоў, якіх няма ў слоўніках (напрыклад: прозвішча, адрэсы, скароты, тэхнічныя тэрміны, паролі і г.д.);
- магчымы набор паведамлення, якое змяшчае словы з розных моў, нават адвольнай колькасці моў адначасна;
- магчымы ўвод знакаў рознага прызначэння (напрыклад матэматычных, альбо спец. знакаў транскрыпцыі);
- забяспечваецца легкасць падлучэння дапаўняльных раскладак моў і пераключэння паміж імі ў працэсе працы;
- дасягаецца незалежнасць ужываемай мовы ад знакаў нанесеных на кнопкі мабільнага тэлефона - можна пісаць SMS па-беларуску!!!;
- забяспечваецца неадчувальнасць сістэмы да арфаграфічных памылак карыстальніка;
- магчымы набор нелацінскага тэксту лацінскімі знакамі, альбо аўтаматычнае канвертаванне набранага кірыліцай тэксту ў «трансліт».
ARONETIS™ у патэнцыяле гэта:
- рэалізацыя “ARONETIS™” патрабуе ад мабільнага тэлефонана менш выдаткаў памяці і вылічальных рэсурсаў у параўнанні з сістэмамі тыпу “T9™”;
- уяўленне ўсяго спектру Unicode – знакаў;
- увод паведамленняў на будзь якой мове, якая мае алфавіт да 50 знакаў;
- стварэнне індывідуальных раскладак для ўводу ўстойлівых да ўзлому пароляў;
- магчымасць уводу тэксту на амаль любой праграмуемай прыладзе з дысплэем і рэдуцыраванай клавіятурай (ад 6 кнопак і болей), напрыклад, у банкаматах, тэлевізарах (сумесна з пультам ДК) і да т.п.
ARONETIS™ - як гэта працуе? Крыху тэорыі! Першапачатковай мэтай праекту з'яўлялася распрацоўка спосабу ўводу тэксту на розных мовах незалежна ад знакаў, што прысутнічаюць на клавіятуры мабільнай прылады. Патрабавалася забяспечыць незалежнасць праграмы ад прадусталяваных у мабільным тэлефоне моў і эфектыўнасць уводу, супастаўную з узроўнем прэдыктыўных спосабаў набору (“Т9™”, “ iTap ™”) і вышэй, чым у спосабу паслядоўнага перабору знакаў, што асацыяваныя з кнопкай, – так званага “Multitap”. Вынікі праекту, аднак, апынулісь лепшымі, чым першапачаткова меркавалася. Апісанне працэсу распрацоўкі і логікі працы “ARONETIS™” прыведзены ніжэй. Кнопкі на экране Як ужо адзначалася, асноўная ідэя “ARONETIS” складаецца ў пераходзе ад знакаў, што намаляваны на клавіятуры, да знакаў, якія адлюстроўваюцца на экране мабільнага тэлефона. Падчас працы над праектам разглядаліся розныя варыянты рэалізацыі гэтай ідэі. Найбольш просты варыянт можа быць рэалізаваны ў выглядзе малюнка клавіятуры мабільнага тэлефона на экране і адлюстравання на кожнай кнопцы толькі знакаў адной, выкарыстанай мовы, якія могуць быць уведзены гэтай кнопкай. Станоўчы эфект ад такога вырашэння будзе складацца толькі ў некаторым павялічэнні памераў знакаў, нанесеных на клавіятуру, за лік выключэння знакаў мовы, якая не выкарыстоўваецца на дадзены момант , і з'яўленні магчымасці ўводу тэкстаў на мовах, знакі якіх не намаляваныя на клавіятуры тэлефона. Аднак адчувальнага выйгрышу ў зручнасці ўводу тэксту дадзенае вырашэнне не дае, бо сам прынцып уводу тэксту застаецца старым - “Multitap”. Пры гэтым малюнак клавіятуры будзе займаць амаль увесь экран і карыстальнік адпаведна не зможа адначасна бачыць больш аднаго-дзьвух радкоў тэксту на экране, гэта значыць дадзенае рашэнне не будзе з'яўляцца зручным для карыстальніка. Іншым варыянтам з'яўляецца адлюстраванне на кожнай кнопцы віртуальнай клавіятуры толькі аднаго знаку ў некаторы момант часу, што дазваляе зменшыць памеры малюнка кнопкі пры захаванні памераў знака, які адлюстроўваецца на ёй. Пры гэтым на экране мабільнага тэлефона застаецца значна больш месца, не занятага малюнкам клавіятуры, чым у першым варыянце. Аднак пры гэтым паўстае іншае пытанне – якой выявай адлюстроўваць адзін знак на кнопцы, калі знакаў у некалькі разоў больш, чым кнопак у мабільнага тэлефона. Гісторыя з'яўлення ліцер у тэлефаніі Для таго каб карэктна вырашыць пастаўленую задачу – якой выявай адлюстроўваць па адным знаку на кнопцы, варта крыху паглыбіцца ў гісторыю і ўдакладніць адкуль наогул узяліся літары на кнопках тэлефонаў; чаму, напрыклад, на кнопце з лічбай «1» аніякіх знакаў няма, а на кнопках «7» і «9» па 4 лацінскіх літары, у той час як на ўсіх астатніх - па тры. Дадзеныя пытанні вельмі поўна разгледжаны ў вядомым «Ководстве» Арцемія Лебядзева, з якога можна пазнаць шмат цікавага і па іншых тэмах. Пераказваць увесь артыкул пра гісторыю тэлефонных нумароў не хораша, аднак асноўныя думкі паўтарыць і працытаваць вельмі карысна. Тэлефанія як сродак сувязі была вынайдзена Александрам Грэмам Бэллам у ЗША, таму ў дадзеным пытанні амерыканцы першапачаткова былі «заканадаўцамі мод» і ўсім астатнім краінам прыходзілася толькі адаптаваць амерыканскія новаўвядзенні пад свае патрабаванні. У тэлефаніі амерыканцы пачалі выкарыстоўваць літары выключна дзеля лепшага запамінання шматзначных тэлефонных нумароў. Пры гэтым, «…па тэхнічных меркаваннях у Амерыцы на 1 не пачынаўся ні адзін нумар. Па гістарычным меркаванням нуль заўсёды выкарыстоўваўся для выкліку тэлефаністкі. Такім чынам, амерыканскі нумар мог пачынацца на любую лічбу, акрамя 1 і 0 … …На першых дыскавых тэлефонах былі толькі лічбы. Але ў 20-е гады мінулага стагоддзя побач з лічбамі з'явіліся літары. У ЗША на тэлефонным дыске побач з кожнай лічбай (акрамя адзінкі і нуля) знаходзілась па тры літары. Літары Q і Z не выкарыстоўваліся за сваё падабенства на 0 і 2… (цікава, чаму амерыканцы не блыталі літару O з цыфрай 0? - заўвага Дз. Самаля). Калі вы набіраеце SMS-паведамленне, літары працуюць у іншым рэжыме — нядосыць адзін раз націснуць на кнопку, на якой намаляваная літара, трэба націснуць некалькі разоў. Сістэма набору па літарах добра вядома ў ЗША, бо запомніць слова прасцей, чым набор лічбаў, хоць набіраць потым жудасна нязручна. Еўрапейцы, знаёмыя з SMS, наогул не могуць зразумець, як працуе амерыканская сістэма… ». Сістэма размеркавання знакаў па кнопках, прынятая для кадзіравання, не эфектыўна для набору, бо працэсы скарыстоўвання знакаў для кадзіравання нумара і для набору тэкставых паведамленняў істотна адрозніваюцца паміж сабой. З прыведзенай вышэй інфармацыі ўжо відавочна, што спосаб набору “Multitap” можа быць некалькі палепшаны шляхам простага пераразмеркавання знакаў лацінскага алфавіту па ўсіх кнопках, а не толькі па «2»-«9». Аднак выйгрыш у сярэдней колькасці націскаў кнопак пры ўводзе знака будзе не досыць істотным, каб з-за яго змяняць размяшчэнне лацінскіх знакаў на кнопках, якое склалася гістарычна, і ўносіць, такім чынам, сумятню на некалькі дзесяткаў гадоў у працэс скарыстоўвання тэлефонных аппаратаў. Частата сустрэчы знакаў Пытанне паляпшэння сістэмы ўводу знакаў з дапамогай редуцыраванай клавіятуры, якая мае ўсяго 12 кнопак, было паднята да эры мабільнай сувязі. Яшчэ ў 80-х гадах праводзіліся доследы па эфектыўным размеркаванні знакаў па кнопках тэлефона для перадання паведамленняў па аналагавых каналах сувязі. Іх вынікі абагульнены ў артыкуле Дж. Арнотта і М. Джаведа (
J. L. Arnott and Muhammad Y. Javed. Probabilistic character disambiguation for reduced keyboards using small text samples. AAC Augmentative and Alternative Communication, 8(1), 1992, pp.215–223 ). У апісаных у артыкуле эксперыментах раскладкі знакаў лацінскага алфавіту аналізаваліся з пункта погляду як аптымізацыі колькасці націскаў кнопак, так і з боку паляпшення памехаўстойлівасці пры разборы паведамлення. Доследы выявілі, што для набору тэкстаў раскладка знакаў па алфавіту нерацыянальная і для кожнай мовы аптымальнай будзе свая ўласная раскладка, складзеная з улікам частот сустрэчы знакаў у словах мовы. Гэта значыць літары на кнопках варта памяняць месцамі так, каб найболей часта сустракаемыя літары ўводзіліся меншым лікам націскаў. Адныя і тыя ж літары, напрыклад – лацінскія, у розных мовах выкарыстоўваюцца з рознымі частотамі, таму для кожнай мовы маляваць літары на кнопках варта па рознаму. Такім чынам, аптымальная раскладка знакаў дзеля, напрыклад, немецкай мовы, будзе адрознівацца ад аптымальнай раскладкі французскай або італьянскай, нягледзячы на падабенства алфавітаў. Раскладка знакаў ангельскага алфавіту, якая дэ-факта з'яўляецца стандартам для ўсіх сучасных тэлефонаў, была вызначена адной з самых неэфектыўных для ўводу тэксту. Акрамя гістарычнай значнасці, яе адзіны плюс, які пераважыў усё мінусы, складаўся ў яе ўніверсальнасці дзеля ўсіх моў, якія выкарыстоўваюць лацінку. Гэта значыць для ангельскай, французскай, немецкай і іншых моў яна аднолькава нязручная. Аднак перамалёўваць знакі на кнопках тэлефонаў, у залежнасці ад месца продажу тэлефона, не патрабавалася, што ў рэшце рэшт апынулася зручней за ўсе астатнее. Вяртаючыся да пытання, якім чынам арганізаваць адлюстраванне па адным знаку на кожнай кнопке віртуальнай клавіятуры, становіцца відавочным, што частоты сустрэчы знакаў варта ўлічваць абавязкова. А гэта, у сваю чаргу, аўтаматычна вядзе да канструявання індывідуальных раскладак знакаў для кожнай асобнай мовы.
Частоты сустрэчы літар для асноўных еўрапейскіх моў прыведзены ў таблічцы, а прынцыпы дызайну раскладак для моў прыведзены ў другой частцы.
Частка 2. Тэорыя і практыка “ARONETIS™” |