ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS ARONETIS
  Беларуская версіяУкраїнська версіяРусская версияEnglish version  
     
   Вы тут:  Аб "ARONETIS™" / Частка 2. Тэорыя і практыка
[ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ]
ARONETIS™ - частка 2. Тэорыя і практыка!


Адлюстраванне клавіятуры на экране

Для уводу знакаў у мабільным тэлефоне выкарыстоўваюцца ўсяго 8 кнопак з 12. Увогуле можна выкарыстаць для уводу ўсе 12 кнопак, але гэта рашэнне не будзе зручным, з прычыны таго, што асобныя кнопкі патрабуюцца і для іншых мэт, напрыклад, – змяненні рэгістра і рэжыму уводу, устаўкі знакаў пунктуацыі і да т.п.

Акрамя таго, адна кнопка звычайна адводзіцца для найболей часта сустракаемага знака практычна ва ўсіх мовах міру - «прабелу». У выпадку мадэлявання віртуальнай клавіятуры на экране тэлефона акрамя паказаных ёсць і яшчэ адна прычына мінімізацыі колькасці кнопак, якія патрэбны для уводу літар, – 9 і тым больш 8 кнопак займаюць на экране істотна менш месца, чым 12.

Такім чынам, з дапамогай 9 або 8 кнопак патрабуецца ўводзіць 26 ліцер алфавіту (у выпадку ангельскай мовы) або 33 (у выпадку - рускай мовы). Калі выкарыстоўваюцца толькі 8 кнопак, то на кожную прыйдзецца па 3-4 ангельскіх літары або па 4-5 рускіх. Калі выкарыстаць 9 кнопак, то выйгрыш не вельмі істотны – па 3 ангельскіх літары, або па 4 рускіх (а адна кнопка будзе мець 5 літар).

Працуючы над “ARONETIS™” было прынята рашэнне выкарыстаць 8 кнопак, бо ў гэтым выпадку маецца большая колькасць варыянтаў іх размяшчэння на экране з захаваннем адназначнай асацыяцыі малюнкаў на экране з кнопкай клавіятуры, чым у выпадку 9-ці кнопак. Акрамя таго, калі кожная кнопка на экране ў адзін момант часу адлюстроўвае толькі адзін знак, то нейкая асобная кнопка павінна пераключаць знакі кнопак.

У выніку праведзенных эксперыментаў, было прынята рашэнне размяшчаць кнопкі на экране па яго перыметру. Гэта дазваляе займаць менш месца нп экране для кнопак і, адпаведна, пакідае больш месца для адлюстравання увадзімага тэксту.

Акрамя гэтага, такі варыянт размяшчэння малюнкаў кнопак дазваляў у выпадку патрэбы адлюстроўваць больш кнопак, чым восем - месца па перыметру экрана застаецца досыць, пры гэтым вобласць вываду тэксту не мяняе сваёй формы і экранных каардінатаў.

Такім чынам, для уводу знакаў былі вызначаны кнопкі рэдуцыраванай клавіятуры, якія размяшчаюцца па крузе адносна кнопкі «5». Для мабільнага тэлефона - гэта кнопкі «1»-«4» і «6»-«9».

Лічбавая клавіятура камп'ютэра ў параўнанні з клавіятурай мабільнага тэлефона перавернутая, таму адпаведныя кнопкі у гэтым выпадку будуць «7»-«9», «4», «6» і «1»-«3». Кнопка «5», ў цэнтры круга, адказвае за змену гуртоў знакаў на малюнках кнопак на экране.

Разбіццё алфавіту на гурты

Як ужо гаварылася вышэй, прынцып размеркаванні знакаў па гуртах павінен улічваць імавернасці сутрэчаемасці знакаў у тэкстах кожнай асобна ўзятай мовы (см. табліцу).

Відавочна, што для забяспечэння эфектыўнасці уводу знакі, якія часцей за ўсё сустракаюцца ў тэкстах, павінны ўводзіцца мінімальнай колькасцю націскаў на кнопкі.

Можна сцвярджаць, што ў пераважнай большасці моў свету (калі нават не ва ўсіх) самым часта сустракаемым у тэкстах знакам будзе «прабел». У мабільных тэлефонах, у сувязі з гэтым фактам, прабелу адводзіцца асобная кнопка з ніжняга радку рэдуцыраванай клавіятуры («*» - у “ Motorola”, «0» - у “ Nokia”, «#» - у “ SonyEricsson”).

У “ARONETIS™”, адпаведна, прабел гэтак жа займае асобную кнопку з ніжняга радку клавіятуры – у залежнасці ад тэлефона, карыстальнік можа прызначыць прабел на любую з «*», «0» і «#» кнопак. Поўная інфармацыя па размеркаванню «прабелу» па кнопках тэлефонаў розных вытворцаў прадстаўлена ў табліцы.

Падзяліць знакі алфавіту мовы на гурты можна некалькімі спосабамі. Найболей просты з іх – гэта дзяленне адсартаваных па частаце сустрэчаемасці літар алфавіту на гурты па 8 знакаў (па колькасці кнопак для уводу). Аднак ён не будзе з'яўляцца самым эфектыўным.

Будзем лічыць, што знакі першага гурта (найболей часта сустракаемыя) будуць першапачаткова прысутнічаць на экране, для уводу знакаў з другога гурта патрабуецца націснуць кнопку «5» і пасля змены знакаў – кнопку, якая адказвае за ўвод патрэбнага знака другога гурта.

Пасля уводу знака, каб забяспечыць адзін націск для уводу знака з першага гурта, праграма павінна аўтаматычна пераключыцца на знакі першага (асноўнага) гурта. Калі будзе патрабавацца ўвод знака з трэцяга гурта, то прыйдзецца націскаць два разы на «5» і потым на патрэбны знак, пасля чаго ізноў адбудзецца аутаматычнае пераключэнне на гурт найболей часта сустракаемых знакаў.

Такім чынам, калі выказаць здагадку, што гуртоў будзе мінімум чатыры (для ангельскай мовы), або пяць (для рускай), то будзе не вельмі зручна "даходзіць" да знакаў апошніх гуртоў, тым больш, што нельга чакаць ад карыстальніка памятання у якім гурце па ліку знаходзіцца патрэбны яму знак.

Карыстальнік будзе вымушаны праглядваць усе гурты па чарзе ў пошуках патрэбнага яму знака і, не гледзячы на тое, што ён будзе «даходзіць» да апошніх гуртоў нашмат радзей, чым да 2-г або 3-га гурта, камфортнай такую працу назвать цяжка. Акрамя гэтага, калі азначыць у раскладкі дапаўняльныя знакі (напрыклад, пунктуацыі), то гуртоў можа стаць яшчэ больш.

У выніку падобных разваг нарадзілася схема раздзелу знакаў на гурты, выкарыстаная ў “ARONETIS™”.

Усе літары алфавіту і нават некаторыя знакі пунктуацыі былі падзеляны на тры гурты. Да знакаў першага гурта было аднесена 8 знакаў з максімальнай частатой сустрэчаемасці у рэальных тэкстах. У другі – 8 літар з меншымі частотамі, а ў трэці - аднесены ўсе астатнія знакі, плюс найболей запатрабаваныя знакі пунктуацыі.

Пры гэтым, знакі першага гурта (або круга) заўсёды ўводзяцца адным націскам – пасля уводу любога знака з іншага гурта адбываецца аўтаматычнае пераключэнне да знакаў першага гурта. Увод літары з другога круга запатрабуе двух націскаў – аднаго націска на «5» для пераключэння гурта і націска на кнопку, адпаведную патрэбнаму знаку.

Трэці гурт з-за сваёй шматлікасці (ён можа ўключаць у сябе да 24 знакаў) патрабуе чатырох націскаў для уводу любога з сваіх знакаў – пры націску двойчы на «5» усе знакі дадзенага круга адлюсроўваюцца на экране, яны візуальна сгрупованы па тры.

Кожная падгрупа адпавядае сваёй кнопке, і пасля націску на экране застаюцца толькі знакі дадзенай падгрупы, якія і ўводзяцца адным націскам. Дадзены спосаб арганізацыі уводу рэдка сустракаемых знакаў апынуўся найболей зручным з усіх, якія разглядаліся. З яго дапамогай можна ажыццяўляць увод на мовах, чый алфавіт мае да 40 знакаў. Калі дадаць яшчэ дзве кнопкі (напрыклад «*» і «#»), то колькасць знакаў у раскладцы можна пашырыць да 50 знакаў.

Размеркаванне літар у кожным гурце

Трэцяй ідэяй, на якой грунтуецца “ARONETIS”, з'яўляецца размяшчэнне знака алфавіту на экране мабільнага тэлефона ў адпаведнасці з яго месцам на клавіятуры звычайнага камп'ютэра. Гэта азначае, што калі, напрыклад, знак «Ч» на стандартнай клавіятуры камп'юцера знаходзіцца ў левым ніжнім куту адносна цэнтра клавіятуры, то і на экране мабільнага тэлефона ён павінен быць у левым ніжнім куту.

Гэта значна палягчае увод тэксту з дапамогай “ARONETIS” для карыстальнікаў, якія актыўна ўжываюць камп'юцеры. Пры пошуку патрэбнага знака на экране карыстальнік заўсёды інтуітыўна шукае знак у тым месцы, дзе ён абвык яго бачыць.

Нажаль, гэты прынцып не магчыма ўжыць для ўсіх знакаў алфавіту адначасна, таму як маюцца адрозненні QWERTY-клавіятуры і матрыцы увода, якую карыстуе “ARONETIS”. Таму ёсць некалька выключэнняў для раскладак асобных моў.

Падрабязней аб раскладках

Параўнанне сыстэм

Як ужо згадвалася, “ARONETIS” выйгравае па эфектыўнасці уводу ў сістэм тыпу “MultiTap”. Перавагі “ARONETIS” відавочныя – для уводу звычайнага тэксту на рускай мове, які змяшчае 100 знакаў, карыстальніку ARONETIS спатрэбіцца націснуць прыблізна 157 кнопак, а карыстальніку “MultiTap” – 208. Розніца складзе 51 націск, або 24,5% усіх націскаў. Для ангельскай мовы эфектыўнасць “ARONETIS” будзе яшчэ вышэй – на 65 націскаў, або 30%.

Варта адзначыць, што фактычна выйгрыш ад скарыстоўвання “ARONETIS” будзе вышэй – тут не ўлічваліся знакі пунктуацыі, ўвод якіх пры скарыстоўванні “MultiTap” патрабуе як мінімум 5-6 націскаў, у залежнасці ад тэлефона.

Ацаніць эфектыўнасць “ARONETIS™” адносна прэдыктыўных спосабаў набору (“Т9™”, “ iTap™”) не так проста. З тэарэтычнага пункта погляду названыя сістэмы вырашаюць іншую задачу, чым “ARONETIS”: сістэмы тыпу “Т9™” ліквідуюць неадназначнасць уводу рэдуцыраванай клавіятуры на ўзроўні слоў, а сістэма “ARONETIS” - ліквідуе неадназначнасць на ўзроўні знакаў.

Акрамя таго, варта адзначыць, што рэалізацыя дадзеных спосабаў моцна залежыць ад мадэлі тэлефона (аб'ёму яго памяці іслоўніка). Па-другое патрабуецца ведаць частоты сустрэчаемасці асобных слоў і колькасць націскаў для уводу кожнага з іх.

Справа ў тым, што нават калі ўсё словы мовы будуць знаходзіцца ў слоўніку сістэмы “Т9™” або “iTap ™”- сярэдняя колькасць націскаў для уводу знака будзе ўсё роўна больш 1, бо на адну камбінацыю націскаў кнопак будзе прыходзіцца па некалькі слоў. У выпадку калі літар ва увадімым слове не больш 3-5, то колькасць варыянтаў можа скласці значна большую колькасць, чым літар у гэтым слове. У такіх выпадках, на увод слова будзе патрэбна больш двух націскаў на знак.

Акрамя гэтага, калі некаторае слова не ўтрымліваецца ў слоўніку (а такіх слоў вельмі шмат – скароты, тэхнічныя тэрміны і да т.п.), то яго прыйдзецца ўводзіць з дапамогай сістэмы “MultiTap”. У падобных выпадках эфектыўнасць уводу будзе яшчэ ніжэй, чым проста пры скарыстоўванні сістэмы “MultiTap”. Дыскамфорт у некаторых карыстальнікаў можа выклікаць і прамая залежнасць сістэм прэдыктыўнага уводу ад правільнасці арфаграфіі увадзімага словы.

У адзначынным артыкулу, Дж. Арнот і М. Джавед робяць вывад аб перспектыўнасці знішчэння неадназначнасці уводу менавіта на ўзроўні знакаў, у параўнанні са знішчэннем неадназначнасці на ўзроўні слоў. Дарэчы сістэмы прэдыктыўнага уводу на момант напісання артыкула былі ўжо вядомыя. Гэты ж артыкул цытуюць аўтары сістэмы “Т9™” у апісаннях да сваіх патэнтаў.

Аднак справядлівасць тэзіса, выказанага Дж. Арнотам і М. Джаведам, пацвярджае прынцыповая магчымасць набору тэксту з дапамогай “ARONETIS™" так званым "сляпым метадам" (пры умове невялікай дапрацоўкі).

Ні адна з адзначанных сістэм не дазваляе, нават тэарэтычна, арганізаваць увод знакаў «сляпым метадам» (не гледзячы ні на кнопкі, ні на экран). З дапамогай “ARONETIS™" гэта магчыма.

Параўнанне тэхналогій уводу тэксту было праверына эксперыментальна.

Для параўнання была абрана фраза, традіцыйна ўжываемая ў спаборніцтвах на хуткасць набору SMS:

"Острозубые пираньи рода Серрасальмус и Пигоцентрус являются наиболее опасными пресноводными рыбами в мире. Но в действительности они редко нападают на человека".

Па выніках параўнання “ARONETIS™" здолеў гэту фразу за 260 націскаў, “Т9™”- за 264 націскі, а “MultiTap”- за 340 націскаў.

Падрабязней аб выніках параўнання

Заключэнне

“ARONETIS” можа выкарыстоўвацца ва ўсіх праграмах, дзе патрабуецца увод тэксту – напрыклад, рэдактаванне запісной кніжкі, увод запытаў у праграмы-перакладчыкі, увод паролей і г.д.

У выпадку падтрымкі “ARONETIS” вытворцамі мабільных тэлефонаў, для распрацоўшчыкаў праграм яго скарыстоўванне будзе абсалютна празрыстым і не запатрабуе павялічэння аб'ёму або змянення іншых параметраў праграмы.

Ужыванне “ARONETIS” асабліва мэтазгодна для арганізацыі уводу ўстойлівых пароляў. У будучых версыях праграм, якія падтрымліваюць “ARONETIS”, карыстальнік зможа ствараць асабістыя варыянты раскладак знакаў, якія будуць здольны забяспечыць лёгкі увод любых камбінацый Unicode-знакаў.

 
 
Rambler's Top100
Rating All.BY
 
flash demo

Скачаць
JAVA-праграму набору
SMS !
 
 
 
 
Галоўная | Аб "Аранеціс" | Download | Паспрабаваць online | F.A.Q. | Гісторыя стварэння | Карта сайту | Кантакты
ARONETIS © 2004-2007